Затрымалі жыхара Мастоў: развешваў на прыпынках пудзілы ў форме міліцыі
У Мастах затрымалі 38-гадовага гараджаніна. Як паведамляе прэс-служба МУС, мужчына займаўся тым, што вешаў на прыгарадных прыпынках пудзілы ў міліцэйскай форме, а таксама ставіў у полі "труны з цынічнымі надпісамі". Фатаздымкі са сваімі інсталяцыямі ён выкладаў у Telegram-каналах.
Пасля затрымання высветлілася, што ён жа расфарбоўваў у бел-чырвона-белы колер стэлу пры ўездзе ў горад.
"Затрыманы з'яўляўся арганізатарам несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў у Мастах", — падкрэсліваюць у МУС.
На мужчыну пачалі крымінальную справу за хуліганства.
Паведамляецца, што міліцэйскую форму ён браў у знаёмага, чый сваяк раней служыў у міліцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.