Затрыманага ў Маскве беларускага анархіста прывезлі ў следчы ізалятар КДБ
Пра тое, што актывіст знаходзіцца ў славутай "Амерыканцы" ў Мінску, яго маці паведаміў дзяжурны адвакат.
Як паведамляе сайт "Вясна", больш за двое сутак сябры Ігара шукалі яго ў аддзяленнях міліцыі ды ізалятарах Масквы. Але расійскія праваахоўнікі адмаўлялі наяўнасць у іх такога затрыманага. Толькі ўвечары 30 лістапада ўдалося знайсці сваякоў Аліневіча ў Беларусі. Яны паведамілі, што хлопца трымаюць у Мінску.
Сябры не выключаюць, што Аліневіча маглі незаконна вывезці на тэрыторыю Беларусі і на месцы аформіць затрыманне, каб не марнаваць час на працэдуры па экстрадыцыі. Аліневіча падазраюць ва ўдзеле ў нападах на генштаб у Мінску 19 верасня 2009 года і амбасаду Расіі ў ноч на 31 жніўня гэтага года. Нагадаем, што абвінавачванне ў нападах выстаўленае таксама Мікалаю Дзядку, Аляксандру Францкевічу і Максіму Веткіну.
Яшчэ адзін падазроны па справе падпалаў Зміцер Дубоўскі знаходзіцца ў вышуку.