Затрыманні на канцэрце “Ляпіса Трубяцкога” (дадаліся фота і відэа)

Падчас выканання песні "Belarus Freedom" некалькі хлопцаў дасталі бел-чырвона-белы сцяг і былі схопленыя міліцыянтамі На канцэрце “Ляпіса Трубецкога” у Магілёве 7-га траўня затрымалі трох маладых людзей. Аляксандра Цітова, Віталя Маркава і Станіслава Сенакосава пратрымалі ў пастарунку трохі больш за 3 гадзіны.



Вось што распавёў Еўрарадыё Алесь Цітоў:

"Мяне затрымалі на канцэрце, калі Ляпісы гралі песню "Belarus Freedom", нейкія хлопцы дасталі сцяг з Пагоняй. Адразу прыбеглі амапаўцы і затрымалі іх. Мяне затрымалі разам з імі, бо ў мяне была валізка з недзяржаўнай сімволікай".

У пастарунку на хлопцаў склалі пратакол апытання і сфатаграфавалі, бо адбіткі пальцаў у іх ужо былі, кажа Алесь Цітоў.

Допыт праводзіў старшы лейтэнант Вячаслаў Акуліч. Хлопцаў адпусцілі а 1-й ночы, не далі копіі пратаколу і не патлумачылі наступствы затрымання.

Дарэчы, канцэрты ў клубе "Ліга" праходзяць вельмі часта і ніколі іх не ахоўваў спецназ міліцыі.

Нагадаем, што пасля нядаўняга канцэрта "Ляпісаў" у Гродне міліцыянты спрабавалі затрымаць лідэра гурта Сяргея Міхалка. Паводле звестак сайта afisha.s13.ru, праваахоўнікі сцвярджалі, што ён, нібыта, "падбухторваў залю дзейнічаць супраць міліцыянтаў" і патрабавалі, каб ён прасіў у іх прабачэння.








Міліцыянт з бел-чырвона-белым сцягам, адабраным у хлопцаў

Больш здымкаў можна паглядзець тут


Фота — БелаПАН; freemogilev.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі