Затрыманы актор, які ўдзельнічаў у акцыі ў падтрымку ЛГБТ

Затрыманы актор, які ўдзельнічаў у акцыі ў падтрымку ЛГБТ

Затрыманы актор студыі Fortinbras, які ўдзельнічаў у акцыі “Дэканструкцыя міліцыянта” ў падтрымку ЛГБТ-супольнасці. Як паведамляе spring96.org, актор цяпер знаходзіцца ў Цэнтральным РУУС, яму пагражае штраф да 50 базавых велічыняў і канфіскацыя мундзіра з вясёлкавымі пагонамі. Маладога чалавека абвінавачваюць у парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў.

Яшчэ аднаго ўдзельніка акцыі запрасілі ў РУУС.

Студэнты акцёрскай студыі Fortinbras ў спецыяльных мундзірах з пагонамі ў колерах вясёлкавага сцяга затрымлівалі людзей за “несувымерны настрой”, пыталіся пра усмешкі, танчылі і раздавалі свісткі: “Дзьмухайце ў іх кожны раз, калі бачыце сумнага чалавека”, — казалі яны мінакам.

Акцыя адбылася ў мінулую сераду, а 6 снежня відэазапіс з яе выклаў у Фэйсбуку “Свабодны тэатр”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі