Затрыманы лідар "Петли Пристрастия" Ілля Чарапко-Самахвалаў

Ілля Чарапко-Самахвалаў у студыі Еўрарадыё
Ілля Чарапко-Самахвалаў у студыі Еўрарадыё

У Мінску затрыманы лідар гурта "Петля Пристрастия" , удзельнік каманды "Касіяпея", акцёр Ілля Чарапко-Самахвалаў. Яго імя з'явілася ў спісах затрыманых. Зараз ён знаходзіцца ў Партызанскім РУУС.

Сярод затрыманых 22 лістапада падчас Маршу супраць фашызму таксама музыкант Цімур Рэйзіс — клавішнік "Адис Аббеба" і іншых праектаў. Усяго на дадзены момант у спісах праваабарончага цэнтра "Вясна" 102 чалавекі. Валанцёры называюць прозвішчы 116-ці затрыманых.

Дарэчы, на мінулым тыдні гурт "Касіяпея", дзе Ілля Чарапко-Самахвалаў выступае ў якасці вакаліста, выпусціла альбом "Па калена ў каханні".

"Запалкі дурням не цацка! І каханне таксама! Інакш, усё гарыць агнём і згарае дашчэнту! Наш альбом распавядае менавіта пра тое, як рабіць не трэба. Часам па-добраму, часам досыць крывава. Вось ёсць жанр фільм-катастрофа, а ў нас — альбом-катастрофа", распавёў Ілля пра новы альбом.

Папярэдні дыск — "Крестик" — выйшаў у 2015 годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі