Затрыманы пастар евангельскай царквы Антоній Бокун, у пятніцу — суд
Антоній Бокун / t.me/new_life_by
22 верасня затрыманы пастар мінскай евангельскай царквы "Ян Прадвеснік" Антоній Бокун. Пра гэта паведаміў яе вернік Дзяніс Садоўскі. Прычыны затрымання пакуль невядомыя.
Як піша @new_life_by, пастар знаходзіцца ў Фрунзенскім РУУС. У пятніцу над ім пройдзе суд.
Як адзначае "Наша ніва", "Ян Прадвеснік" — адна з найбольш патрыятычных беларускіх пратэстанцкіх цэркваў. Яна працуе па-беларуску і ўсяляк падтрымлівае нацыянальную мову і культуру.
Днямі ў Мінску затрымлівалі пастара пратэстанцкай царквы "Новае жыццё" Вячаслава Ганчарэнку. Яго аштрафавалі на 3200 рублёў і адпусцілі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.