Затрыманы прадавец 10 кг выбухоўкі

Ім апынуўся раней судзімы жыхар Мар’інай Горкі, які за сумесь траціла з алюмініевай пудрай хацеў атрымаць 9 тыс. долараў. Пакупнікоў ён шукаў сярод знаёмых. Следства высвятляе, дзе затрыманы знайшоў выбухоўку.

Перад продажам гандляр некалькі разоў змяняў месца сустрэчы, выбухоўку схаваў у лесе, але пасля заключэння здзелкі з супрацоўнікамі КГБ быў затрыманы.

Цяпер яму пагражае да 7 год пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі