Затрыманых у Оршы Макаева і Абрамовіча адпусцілі

Затрыманых у Оршы Макаева і Абрамовіча адпусцілі

Затрыманых у Оршы Алеся Макаева і Алеся Абрамовіча адпусцілі, інфармуе БелаПАН. У суботу актывісты ўдзельнічалі ў мітынгу салідарнасці з індывідуальнымі прадпрымальнікамі ў гэтым горадзе, выступалі на ім. Таксама яны збіралі подпісы за адмену шэрагу ўказаў кіраўніка дзяржавы, якія датычаць дзейнасці ІП.

З аршанскага рынку міліцыянеры завезлі Макаева і Абрамовіча ў раённы аддзел міліцыі, дзе былі складзеныя пратаколы за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Раней за ўдзел у такой акцыі актывістаў аштрафавалі ў Жодзіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі