Затрыманыя ў сталіцы апазіцыянеры выйшлі на волю
Затрыманыя на Кастрычніцкай плошчы сталіцы ў пятніцу вечарам удзельнікі акцыі Салідарнасці выйшлі на волю. Тры гадзіны іх пратрымалі ў Цэнтральным РУЎС, дзе перапісвалі пашпартныя звесткі. Як паведамляе БелаПАН, агулам у Цэнтральны РУЎС прывезлі 22 чалавекі, а сярод іх старшыню Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку.