Сёння паміж Мінскам і Кіевам зноў пачнуць курсіраваць аўтобусы

Яны будуць адпраўляцца з беларускай сталіцы штодня ад аўтавакзала "Цэнтральны" ў 17.30, ад аўтавакзала "Усходні" ў 17.50 (з Кіева ў 19.30, з Чарнігава ў 22.50). БЕЛТА адзначае, што курсіраваць будуць аўтобусы маркі "МАЗ-251" умяшчальнасцю 44 пасажырскія месцы.

Нагадаем, выкананне рэйсаў з Мінска ў Кіеў было спынена ў лютым у сувязі з напружанай сітуацыяй на дарогах Украіны.

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі