Заўтра ў Мінску пройдзе Чарнобыльскі Шлях

26 красавіка ў Мінску адбудзецца традыцыйны Чарнобыльскі Шлях. Пачатак акцыі запланаваны ў 12 гадзінаў на пляцоўцы перад Акадэміяй навук.  Нагадаем, што Мінгарвыканкам спярша прапанаваў арганізатарам ісці ад Акадэміі навук да Чарнобыльскай капліцы па вуліцы Сурганава. Пасля заявы Лявона Баршчэўскага і Вінцука Вячоркі чыноўнікі пагадзіліся, што праход па вуліцы Сурганава немагчымы.

Гарадскія ўлады прапанавалі заяўнікам іншы маршрут: Акадэмія Навук - вул. Хмяльніцкага (праезная частка) - вул. Сурганава (праезная частка) - вул. Куйбышава - вул. Сурганава - Чарнобыльская капліца.

Тым не менш арганізатары нязгодныя з мінскімі чыноўнікамі. Яны адзначаюць, што вуліца Сурганава нязручная для шэсця на ўсёй сваёй працягласці. У такіх умовах арганізатары адмовіліся гарантаваць бяспеку ўдзельнікаў меркаванага шэсця па названай частцы маршруту. Яны заявілі, што будуць вымушаныя прыняць рашэнне пра скарачэнне ці іншую змену яго фармату.

Паводле прэс-службы Партыі БНФ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі