“Чарнобыльскі шлях” сабраў у Мінску каля 500 чалавек (онлайн, фота, відэа)
Традыцыйная акцыя апазіцыі прайшла без правакацый. Прыняць рэзалюцыю не атрымалася — арганізатары забылі мегафон.
16.03 Акцыя завершаная. Людзі разыходзяцца. Пра затрыманні пакуль не чуваць
16.01 Агулам мерапрыемства абыйдзецца арганізатарам у 14,5 мільёнаў рублёў. З іх 13,5 пойдзе на аплату міліцыі, яшчэ 1 мільён на хуткую дапамогу. Намеснік лідара “Руху За свабоду” Юрась Губарэвіч нагадаў, што міліцыянты паабяцалі перавесці гэтыя грошы ў дзіцячы дом.
15.46 Каля капліцы лідар партыі БНФ без мегафона, які забыліся, зачытаў галоўныя патрабаванні рэзалюцыі Чарнобыльскага шляху. Пасля адбыліся хвіліна маўчання. Людзі ўсклалі кветкі і запалілі знічы.
15.40 Удзельнікі акцыі прайшлі праз парк і падышлі да Чарнобыльскай капліцы.
15.12 А яшчэ ўсіх пільнуе вось такі мікрааўтобусік
15.05 Калоню суправаждае хуткая дапамога, а таксама супрацоўнікі АМАПа. Яны, па-сутнасці, накіроўваюць калону, указваючы, куды трэба ісці.
15.00 Ліквідатар распавядае Віталю Рымашэўскаму пра дрэнных бандэраўцаў.
14.52 У шэсці ўдзельнічае каля 400 чалавек. Дарогу пераходзяць толькі на зялёны. За гэтым пільна сочаць даішнікі. Ужо перайшлі скрыжаванне Сурганава і вуліцы Якуба Коласа.
14.33 Калона пачала рухацца ў бок вуліцы Сурганава.
14.30 Удзельнікі акцыі не змаглі прыняць рэзалюцыю, бо арганізатары забыліся мегафоны. Прыкладны тэкст такі: “Не расійскай ядзернай пагрозе! Не вайне! Не будаўніцтву астравецкай АЭС! Не асваенню чарнобыльскіх зямель і распаўсюджанню чарнобыльскага забруджання!” Адпаведныя і патрабаванні: “Спыніць будаўніцтва АЭС, раскрыць інфармацыі аб наступствах аварыі на ЧАСЭ, вывесці з тэрыторыі Беларусі расійскія ваенныя самалёты” і г.д.
14.28 Арганізатары забыліся мегафоны. Чарговае ноў-хаў сёлетняй акцыі.
14.25 Пачала выстройвацца калона. Неўзабаве распачнецца шэсце. Людзей па-ранейшаму вельмі мала. Не больш за 350 чалавек.
14.15 З’явілася расцяжка “Свабоду Кірылу Сілівончыку”. Нагадаем, гэта ураджэнец Гомельшчыны, асуджаны ў Расіі на два гады за перапост запісу ў ВК пра “пекла для маскалёў”.
14.12 Колькасць удзельнікаў павялічваецца. Але людзей усё адно не шмат. Чалавек 350. Актывісты збіраюць подпісы пад патрабаваннем вызваліць палітвязняў.
14.00 Каля кінатэатра “Кастрычнік” каля 200 чалавек. Сярод іх вядомыя палітыкі Павел Севярынец, экс-кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі, праваабаронца Валерый Шчукін. Уздоўж да праспект разгарнулі расцяжку “Астравец — другі Чарнобыль”, “Не — расійская ядзернай пагрозе”.
Па інфармацыі “Нашай нівы”, у раёне вуліцы Дарашэвіча і праспекта стаіць 2 аўтазакі і 5 аўтобусаў з і АМАПам.
У нядзелю, 26 красавіка, у Мінску праходзіць традыцыйная вулічная акцыя "Чарнобыльскі шлях". Асноўны лозунг — "Не — расійскай ядзернай пагрозе". Мінскія ўлады дазволілі збор удзельнікаў каля кінатэатра "Кастрычнік" з 14.00 да 14.30. Шэсце працягнецца да 16.00 па вуліцы Сурганава да чарнобыльскай капліцы ў парку Дружбы народаў.
Арганізатары акцыі вырашылі не праводзіць мітынг, аднак плануюць прыняць рэзалюцыю. Яе тэкст раздадуць удзельнікам "Чарнобыльскага шляху" перад пачаткам шэсця, тады ж адбудзецца і галасаванне.
Грошы за ахову "Чарнобыльскага шляху" міліцыя пералічыць на дзіцячы дом
"Чарнобыльскі шлях — 2014" (фотарэпартаж)