Зборная Беларусі па хакеі перайграла палякаў і ў другім матчы
Зборная Беларусі па хакеі ўзяла верх і ў другім таварыскім матчы з камандай Польшчы – 3:2, які адбыўся сёння ў Пінску.
Шайбы ў беларусаў закінулі Аляксей Угараў і Андрэй Антонаў. Нагадаем, у першым матчы, які мінуў у суботу, наша каманда выйграла з лікам 9:1. Вароты зборнай Беларусі і ў першай, і ў другой гульнях абараняў Андрэй Мезін.
17 красавіка беларуская каманда вылеціць у Францыю, дзе 19 і 20 красавіка сустрэнецца са зборнымі Францыі і Аўстрыі, пасля чаго накіруецца ў Швейцарыю на чэмпіянат свету. 24 красавіка беларусы ў першым матчы згуляюць супраць канадцаў.
БЕЛТА