Зборная беларускіх цяжкаатлетаў — трэцяя на Чэмпіянаце Еўропы

Моладзевая зборная Беларусі па цяжкай атлетыцы — трэцця ў агульнакамандным заліку на першынстве Еўропы, што завяршылася ўчора ў польскім горадзе Ўладзіславава. Беларускія спартоўцы заваявалі 6 медалёў: тры залатыя, два срэбныя і адзін бронзавы — і падзялілі трэцяе месца з армянамі. Другое месца заняла каманда Расіі (3-3-5). Расійскія спартоўцы заваявалі найбольшую колькасць узнагародаў — 11 — але агульнакамандны залік ідзе па колькасці залатых медалёў.

Першынствавала ж зборная Польшчы: польскія цяжкаатлеты атрымалі 4 залатыя, адзін срэбны і тры бронзавыя медалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі