Зборная Расіі стала першым фіналістам чэмпіянату свету па хакеі
24 траўня на лёдзе "Мінск-Арэны" яна перамагла каманду Швецыі з лікам 3:1.
Шведы адкрылі лік ужо на 19-й секундзе. Аднак першая шайба Оскара Мёллера так і засталася адзінай, якую ўдалося закінуць у браму расіян.
Аднак ужо ў першым перыядзе расіяне здолелі не толькі зраўняць лік, але і выйсці наперад — шайбы забілі Сяргей Плотнікаў і Сяргей Шырокаў. У другім перыядзе Антон Бялоў забіў трэцюю шайбу, павялічыўшы разрыў. Трэці перыяд, аднак, абышоўся без новых галоў.
Фота — interfax.by