Зборная Украіны па пляжным футболе знялася з чэмпіянату свету — праз Беларусь
Зборная Украіны па пляжным футболе
Зборная Украіны па пляжным футболе адмовілася гуляць на чэмпіянаце свету. Турнір пройдзе 15-24 лютага ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах.
Прычынай стала тое, што на чэмпіянат кваліфікавалася і зборная Беларусі.
Украінцы звярталіся ў ФІФА і Сусветную асацыяцыю пляжнага футболу з просьбай адхіліць каманду Беларусі ад выступаў. Яны спасылаліся на тое, што каманда прадстаўляе краіну — памочніцу Расіі ў вайне супраць Украіны. Але футбольныя чыноўнікі адмовіліся здымаць беларускую каманду. Таксама яны адмовіліся ад прапановы, каб беларусы гулялі без сваіх дзяржаўных сімвалаў.
Украінцы зняліся з турніру, спасылаючыся на загад Міністэрства моладзі і спорту Украіны ад 26 ліпеня 2023 года. Гэты дакумент забараняе ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах, дзе таксама бяруць удзел беларусы і расіяне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.