Здай эстакаду ці паркоўку і ў горадзе можаш набраць аж 20 штрафных балаў
У хуткім часе ад інструктараў па кіраванні аўтамабілем ДАІшнікі будуць патрабаваць вышэйшай адукацыі, а ад пачынаючых аўтааматараў – умення не толькі заязджаць на “эстакаду”, але і валодання ўсімі элементамі, якія выкладаюць на трэніровачнай пляцоўцы аўташколы. Наўзамен ДАІ дазваліць рабіць больш памылак у горадзе і зробіць больш зручным графік прыёму іспытаў. Днямі з’явіліся 2 дакументы, датычныя пачынаючых аўтааматараў: “Парадак падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікаці кіроўцаў і асоб, якія навучаюць кіраваць механічнымі транспартнымі сродкамі” і “Аб зацвярджэнні палажэння аб парадку прыёму іспытаў на атрыманне правоў кіроўцы”. Што чакаць ад першага дакумента Еўрарадыё патлумачыла намесніца дырэктара школы “Аўтаправа” Ірына Мікуліч.
Ірына Мікуліч: “Практычныя заняткі па кіраванню аўтамабілем павінны праводзіць майстры, якія маюць адукацыю, не ніжэйшую за сярэднюю, стаж кіроўцы – не меншы за 3 гады і пасведчанне аб праходжанні адпаведнай падрыхтоўкі. Усё, што было і раней, тое і засталося, новага нічога”.
Кажа, супрацоўнікаў яны і так пастаянна накіроўваюць на курсы павышэння кваліфікацыі. Іншая справа што, па словах супрацоўніцы аўташколы, ходзяць чуткі аб падрыхтоўцы дакумента, згодна з якім вучыць маладых кіроўцаў ездзіць змогуць толькі інструктары з вышэйшай адукацый. І гэта можа стварыць аўташколам шмат праблем.
Ірына Мікуліч: “Не ведаю, ці будзе прыняты гэты дакумент, але, сапраўды, перавучыць кожнага, прымусіць кіроўцаў атрымаць вышэйшую адукацыю… Ладна калі гэта будзе малады майстар, гэта выдатна, і мы падтрымліваем. Але ў нас шмат майстроў, узростам за 50 гадоў, якія працавалі ў гэтай сферы 15-20 гадоў. І сёння ім атрымаць адукацыю у нашай краіне даволі складана. Па-першае, адукацыя будзе завочная і таму за яе давядзецца плаціць грошы. Ды і нават школьныя веды ў такіх людзей не зусім захаваліся ў памяці. Таму гэта будзе вельмі цяжка”.
Цяжка гэта будзе яшчэ і з той прычыны, што невядома каму давядзецца плаціць за адукацыю майстроў. Але і самім людзям, і аўташколам гэта не па кішэні. Як паведаміў Еўрарадыё дырэктар адной з мінскіх аўташкол Уладзімір Тамковіч, забарона павысіць кошт навучання больш, чым на 20% не дазваляе ім ні грунтоўна падняць заробкі майстрам, які зараз складае прыблізна 600-800 тысяч рублёў, ні зарабіць самой аўташколе, каб было за што вучыць людзей.
Уладзімір Тамковіч: “Ужо людзей падрыхтавалі да 1 мільёна 200 тысяч. Таму, што так яно ёсць і так павінна быць. А што маем? 870 тысяч, павялічылі на 20%. І што? На сённяшні дзень я нават не магу нармальна павялічыць заробак. Можа, падыму на якіх 5%. Пакуль думаем, як і што рабіць. Я ўжо не кажу пра тое, што трэба машыны памяняць”…
Па яго словах, чыноўнікі абяцаюць аўташколам, што будуць дазваляць ім штомесяц павышаць кошты на навучанне на 0,6%. Толькі, па словах дырэктара, такі паступовы рост на фоне пастаяннага росту інфляцыі не дапаможа аўташколам ні павялічыць заробкі, ні аднавіць аўтапарк, ні накіраваць людзей на навучанне.
Другі дакумент папярэджвае пачынаючых аўтааматараў, што хоць і трэба будзе на пляцоўцы па-ранейшаму здаваць толькі адзін элемент, але што гэта будзе за элемент – вырашыць экзаменатар. Да апошняга часу курсанты здавалі толькі “эстакаду”, а цяпер гэта можа быць альбо дыяганальная паркоўка, альбо “гараж”, альбо разварот на ўчастку абмежаваных памераў. Апроч таго, замест 10 штрафных балаў падчас іспыту ў горадзе курсанту будуць дазваляць “парушэнняў” да 20 балаў. Зменіўся і тэрмін пераздачы іспыту. Калі раней прымалі на 8 дзень пасля “правалу”, то цяпер на перападрыхтоўку даюць толькі 6 дзён – на 7 чакаюць у ДАІ. І, як стала вядома Еўрарадыё, дзейнічаюць гэтыя правілы ўжо з 8 траўня.
Супрацоўнік міжраённага рэгістрацыйнага аддзела ДАІ пры ГУУС Мінгарвыканкама Андрыян Мічульскі патлумачыў Еўрарадыё, як будзе экзаменатар выбіраць, якое заданне курсант будзе выконваць на пляцоўцы іспытаў.
Андрыян Мічульскі: “Экзаменатар не бачыць, якія слабасці ёсць у пачынаючага кіроўцы. Чалавек сядае ў машыну, і экзаменатар адвольна называе яму элемент для выканання. Вось і ўсё”.
Еўрарадыё пацікавілася, што рабіць тым курсантам, якіх адмыслова рыхтавалі толькі да здачы аднаго элемента пляцоўкі – “эстакады”.
Андрыян Мічульскі: “Праграмамі падрыхтоўкі прадугледжана вывучэнне ўсіх элементаў. У тым ліку і тых, якія здаюць зараз у ДАІ. Яны абавязаныя былі вучыць курсантаў усім гэтым элементам. І кантрольныя праверкі яны павінны былі праводзіць не толькі на “эстакадзе”, але і на ўсіх гэтых элементах”.
Пацвердзіў ён і тое, што памылак падчас здачы іспыту ў горадзе беспакарана можна рабіць больш. Але казаць, ці не дазволіць гэта курсантам расслабіцца і не прывядзе да павялічэння колькасці аварый, не стаў. Што ж тычыцца таго, чаму скарацілі тэрмін, які даецца на перападрыхтоўку тым, хто не здаў іспыт з першага разу, то, па словах супрацоўніка рэгістрацыйнага аддзела, гэта зроблена для зручнасці людзей.
Андрыян Мічульскі: “У мэтах стварэння зручных умоў для грамадзян зроблена. Раней можна было пераздаваць на 8 дзень і калі здавалі ў суботу, то прыходзіць другі раз трэба было ў аўторак. А зараз – прыходзь ізноўку ў суботу”.