Жлобінец абліў сябе бензінам і пагражаў падпаліць

Жлобінскія ратавальнікі 1 жніўня атрымалі паведамленне, што ў мікрараёне №16 мужчына пагражае самагубствам. На месцы здарэння ратавальнікі выявілі, што 53-гадовы жлобінец абліў сябе і маёмасць у кватэры бензінам. Потым ён адчыніў уваходныя дзверы і з запалкамі ў руках сеў у крэсла ў кватэры. Мужчына пагражаў падпаліць сябе і маёмасць.

Ратавальнікі пры дапамозе пажарнага ствала перашкодзілі жлобінцу запаліць запалкі. А потым міліцыянты затрымалі мужчыну.

На выпадак магчымага загарання ратавальнікі эвакуявалі з дома 12 чалавек.

Фота: mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі