Жонку Саннікава ўначы на дзве гадзіны затрымалі ў мінскім аэрапорце

Жонку кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава вядомую журналістку Ірыну Халіп уначы на дзве гадзіны затрымалі ў аэрапорце "Мінск-2". Яна вярталася з Будапешта пасля атрымання дыплома Цэнтральна-еўрапейскай ініцыятывы за журналісцкае расследаванне.
Як інфармуе "Хартыя-97", у Халіп забралі пашпарт і сталі правяраць рэчы, шукаючы грошы. Аднак былі знойдзеныя толькі 500 расійскіх рублёў.

Пра здарэнне была праінфармаваная місія назіральнікаў АБСЕ, распавёў Андрэй Саннікаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі