Журналіст Андрэй Кузнечык не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту

Журналіст Андрэй Кузнечык не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту

Журналіст Андрэй Кузнечык не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту, паведамляе Радыё Свабода. На яго альбо склалі яшчэ адзін адміністрацыйны пратакол, альбо была распачатая крымінальная справа.

Фрылансера Радыё Свабода затрымалі ўвечары 25 лістапада ў Мінску. У яго кватэры прайшоў ператрус. Пасля затрымання Кузнечыка сілавікі ненадоўга здолелі захапіць кантроль над тэлеграм-каналам Радыё Свабода.

Андрэй Кузнечык быў асуджаны на 10 сутак арышту за "дробнае хуліганства".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі