Жыхарка Венесуэлы кінула манга ў свайго прэзідэнта і атрымала кватэру

Жыхарка Венесуэлы, 54-гадовая Марлені Аліва атрымала кватэру пасля таго, як кінула плод манга ў галаву прэзідэнту краіны Нікаласу Мадура. Інцыдэнт здарыўся на цырымоніі адкрыцця новай транспартнай сеткі ў штаце Ансоатэгі на паўночным усходзе Венесуэлы.

Праз некалькі дзён падчас тэлевізійнага звароту Мадура паказаў гледачам манго, на якім было напісана: “Калі можаце, патэлефануйце мне”, а таксама нумар тэлефона жанчыны. Венесуэльскі лідар заявіў, што яго памочнікі ўжо звязаліся з аўтаркай незвычайнага паслання і жанчыне дадуць кватэру ў рамках праграмы развіцця масавага жылля.

Нікалас Мадура часта аб’язджае рэгіёны краіны, дзе сустракаецца з насельніцтвам, збірае петыцыі і слухае звароты грамадзян. Ён вядомы сваімі папулісцкімі жэстамі і не ўпершыню адорвае  венесуэльцаў. Аднак нягледзячы на гэта, папулярнасць палітыкі Мадура зніжаецца — яго падтрымліваюць меней за 30% венесуэльцаў, піша ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі