Жыхары Баранавічаў — пра тое, ці можа пайсці ў адстаўку кіраўнік Беларусі
У Баранавічах журналісты Intex-press зрабілі вулічнае апытанне з нагоды добраахвотнага сыходу з пасады прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева. Яны задавалі людзям пытанне: Ці магчыма, што Аляксандр Лукашэнка добраахвотна сыдзе ў адстаўку? Большасць апытаных у гэта не верыць. Некаторыя цвёрда падтрымліваюць яго палітыку і гатовыя за яго галасаваць. Яшчэ больш людзей не бачыць альтэрнатывы.
"Коля яшчэ не падрос... У Назарбаева ёсць замена, тут яшчэ няма", — кажа адзін мужчына.
Але ёсць і аптымісты, якія лічаць, што Лукашэнка можа рашыцца на такі крок. "Можа здароўе падвесці, а можа надакучыць чалавеку, стоміцца", — гаворыць жанчына-удзельніца апытання.
Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца на пасадзе кіраўніка Беларусі з 1994 года.