Жыхары Віцебска абіраюць “Чалавека года”

Інфармацыйны партал “Народныя навіны Віцебска” распачаў сярод сваіх чытачоў апытанне, каго яны бачаць самай выбітнай асобай 2008 года.
Выбіраць прапанавана сярод сямі мясцовых жыхароў ці ураджэнцаў Віцебшчыны, якія сваё дзейнасцю праслаўляюць Віцебск у краіне і свеце.

Гэта мінулагодняя “Міс Беларусь”, удзельніца конкурсу “Міс Свету” Вольга Хіжынкова, экс-чэмпіён свету па боксе Сяргей Ляховіч, актывіст апазіцыйнага руху Сяргей Парсюкевіч, гандляр зброяй Віктар Бут, дырэктар фестывалю “Славянскі базар у Віцебску” Радзівон Бас, фатограф і журналіст Уладзімер Базан, а таксама былы старшыня аблвыканкама, цяперашні старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка.

Па словах галоўнага рэдактара сайта Сержука Серабро, кандыдатуры былі абраныя з ліку тых, інфармацыя пра каго ў мінулым годзе з’яўлялася на “Народных навінах”.

На сёння па выніках галасавання лідзіруе прыгажуня Хіжынкова, на другім месцы – актывіст Парсюкевіч. Аутсайдэры – Уладзімер Андрэйчанка ды Радзівон Бас.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі