Злотнікаў: Лукашэнка няправільна ставіць пытанне па сельскай гаспадарцы

Так эканаміст Леанід Злотнікаў пракаментаваў Еўрарадыё сённяшнюю заяву кіраўніка Беларусі. Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка заявіў пра магчымую прыватызацыю нерэнтабельных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.

Злотнікаў: "Прыватызаваць — гэта што азначае? Значыць, трэба і прыватызацыя і прыватная ўласнасць на зямлю. Пра гэта гаворкі няма. Калі прыватызаваць маёмасныя комплексы, то зараз аграрныя прадпрыемствы шмат запазычыліся розным банкам. І нават калі прадаць усю гадавую прадукцыю сельгаспрадпрыемстваў Міністэрства сельскай гаспадаркі, то толькі і атрымаецца аддаць пазыкі".

Раней, кажа Злотнікаў, стратныя сельскія гаспадаркі перадавалі ў кіраванне, але новыя ўласнікі мусілі разлічыцца па ўсіх ранейшых пазыках.

На думку эканаміста, толькі прыватызацыя стратных гаспадарак без аграрнай рэформы, прыватызацыі зямлі і рынкавай эканомікі папросту немагчымая.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі