Знешні дзярждоўг Беларусі вырас да 12,6 млрд долараў
З пачатку 2014 года ён павялічыўся на $139,34 млн.
Знешні дзяржаўны доўг Беларусі зноў вырас. На 1 студзеня 2015 года ён склаў 12 млрд 600 млн долараў. З пачатку мінулага года ён павялічыўся на 139 млн 340 тысяч долараў ці на 1,1%, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства фінансаў.
Як паведамляе БелаПАН, дзяржаўны доўг нашай краіны на 1 студзеня склаў 197,5 трыльёнаў рублёў. У параўнанні з пачаткам 2014-га ён павялічыўся на 43,4 трлн рублёў (на 28,2%).
Нагадаем, летась Беларусь прыцягнула знешнія дзяржаўныя пазыкі на 5 млрд 200 млн 800 тысяч долараў: 4 млрд 526 млн 900 тысяч долараў — урада і банкаў Расійскай Федэрацыі; 626 млн 300 тысяч долараў — банкаў Кітая; 47 млн 300 тысяч долараў — МБРР; 0,3 млн долараў — ЕБРР.
Фота: Fotolia