Зніклі трое бакінскіх камісараў, адзін, магчыма, знайшоўся ў Індыі
Астанкі 23 з 26-ці бакінскіх камісараў знойдзеныя пад мемарыялам у цэнтры Баку. Нагадаем, іх плануецца перанесці на бакінскія могілкі. Як паведамляе "Інтэрфакс", астанкі камісараў пазначаныя біркамі, дзе напісаныя іх імёны і прозвішчы. Падчас праведзенага даследавання ў лабараторыі высветлілася, што адсутнічаюць біркі старшыні Бакінскага савета народных камісараў Сцяпана Шаўмяна і яшчэ дваіх яго памочнікаў.
Пры гэтым гісторык Керэм Мамедаў паведаміў, што камісія па расследаванні гібелі бакінскіх камісараў, створаная яшчэ ў Дэмакратычнай рэспубліцы Азербайджан у 1918 годзе, прыйшла да высновы аб адсутнасці Шаўмяна і яшчэ дваіх камісараў сярод расстраляных у Туркменіі "герояў савецкай эпохі".
Больш таго, гісторык сцвярджае, што Шаўмян яшчэ ў 1970-я гады жыў у Індыі. Калі гэта праўда, будзе зрынуты яшчэ адзін камуністычны міф.