ЗРК С-400 у Крыме знішчылі новай украінскай ракетай
Выбух С-400 у Аленеўцы / ГУР МА Украіны
ЗРК С-400 у Крыме знішчылі новай украінскай ракетай. Пра гэта заявіў сакратар Савета нацбяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў.
Па яго словах, Украіна распрацавала новую сучасную ракету, якая паказала сябе "абсалютна бездакорна". Ён адзначыў, што гэта распрацоўка ўкраінскага абаронна-прамысловага комплексу ў рамках праграмы, распачатай у 2020 годзе.
Раней ГУР Украіны паведаміла пра знішчэнне 23 жніўня расийскага зенітна-ракетнага комплексу С-400 на крымскім мысе Тарханкут. Некаторыя крыніцы паведамлялі, што ўкраінскае войска выкарыстоўвала ракету "Няптун".
Па словах кіраўніка ГУР Мінабароны Украіны Кірыла Буданава, быў знішчаны поўны дывізіён С-400 "Трыумф". Для яго замены расійскай арміі давядзецца зняць комплекс СПА з іншага напрамку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.