ЗША асуджаюць прысуд Кацярыне Барысевіч і Арцёму Сарокіну

ЗША асуджаюць прысуд Кацярыне Барысевіч і Арцёму Сарокіну

ЗША асуджаюць прысуд журналістцы TUT.by Кацярыне Барысевіч і лекару Арцёму Сарокіну. 2 сакавіка яны былі прызнаныя вінаватымі ў "разгалашэнні медыцынскай таямніцы, што пацягнула цяжкія наступствы" (па справе пратэстоўца Рамана Бандарэнкі). Барысевіч асуджана на 6 месяцаў пазбаўлення волі і штраф — 2900 рублёў, Сарокін — на 2 гады калоніі з адтэрміноўкай пакарання на год, ён вызвалены.

Амерыканская амбасада ў нашай краіне назвала прысуд "палітычна матываваным". "Злучаныя Штаты зноў заклікаюць пакласці канец рэпрэсіям супраць мірных дэманстрантаў, праваабаронцаў, грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ і прыцягнуць да адказнасці ўсіх, хто здзейсніў злачынствы", — гаворыцца ў заяве.

Кацярына Барысевіч і Арцём Сарокін абнародавалі інфармацыю, што забіты Бандарэнка не быў п'яным — 0 праміле алкаголю ў крыві. Гэта супярэчыла афіцыйным заявам уладаў. Сваякі Рамана Бандарэнкі заявілі, што артыкул пра "0 праміле" быў узгоднены з сям'ёй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі