ЗША да канца года размесцяць у Польшчы амаль 200 ракет "Патрыёт"

Амерыканскія зенітна-ракетныя комплексы "Патрыёт", а таксама 100 вайскоўцаў ЗША будуць размешчаныя ў Польшчы да канца года, нягледзячы на негатыўную рэакцыю Расіі.
Пра гэта паведамляе газета "Файнэншл таймс" са спасылкай на заяву намесніка міністра абароны Польшчы Станіслава Камароўскага.

Варшава заяўляе, што ракеты будуць дастаўленыя ў Польшчу незалежна ад таго, ці вырашыць амерыканскі прэзідэнт Барак Абама адмовіцца ад размяшчэння на тэрыторыі краіны элементаў сістэмы ПРА.

Па словах Камароўскага, канчатковая дамова з ЗША будзе дасягнута ў ліпені.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі