Зяленскі правёў у Харкаве пасяджэнне Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага
Уладзімір Зяленскі ў Харкаве
16 траўня Уладзімір Зяленскі прыехаў у Харкаў і правёў там пасяджэнне Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага, паведамляе яго прэс-служба.
Украінскі прэзідэнт заслухаў разгорнуты даклад галоўнакамандуючага Узброеных Сіл Аляксандра Сырскага, камандуючых напрамкаў, а таксама кіраўнікоў ГУР, СЗР і СБУ. Падчас пасяджэння былі прааналізаваныя перспектывы развіцця баявой сітуацыі, пагрозы на працягу бліжэйшых дзён і тыдняў і ўкраінскія магчымасці процідзейнічаць расійскім наступальным планам.
"Па стане на сёння сітуацыя на Харкаўшчыне ў цэлым кантралюемая, нашы воіны наносяць акупанту адчувальныя страты", — заявіў Зяленскі па выніках пасяджэння. Пры гэтым ён падкрэсліў, што ўкраінскія падраздзяленні працягнуць узмацняюць.
На сёння Харкаўскі напрамак з'яўляецца самым складаным на расійска-ўкраінскім фронце. Расійскія войскі вядуць тут наступ, упартыя баі працягваюцца ў раёне Ваўчанска, дзе ўкраінцы былі змушаныя адступіць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.