Зяленскі запрасіў "пана Баха ў Бахмут"

Томас Бах / Reuters
Томас Бах / Reuters

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў традыцыйным вечаровым відэазвароце выказаўся наконт старшыні Міжнароднага алімпійскага камітэта Томаса Баха і заявы МАК пра магчымасць ўдзелу расіян і беларусаў у Алімпіядзе 2024 года ў нейтральным статусе і калі яны не падтрымліваюць вайну. Праўда, беларусаў Зяленскі не згадаў, гаварыў толькі пра расіян.

"Нельга не быць расчараваным заявамі дзеючага старшыні Міжнароднага алімпійскага камітэта..., — кажа прэзідэнт Украіны. — Не бывае нейтральнасці, калі ідзе такая вайна. І мы ведаем, як часта тыраніі спрабуюць выкарыстоўваць спорт дзеля сваіх ідэалагічных інтарэсаў. Відавочна, што любы нейтральны сцяг расійскіх спартсменаў заплямлены крывёй".

Уладзімір Зяленскі нагадаў, што радзіму ад расійскіх акупантаў абараняюць украінскія спартсмены і гінуць у баях. "Запрашаю пана Баха ў Бахмут, каб ён пабачыў на ўласныя вочы, што нейтральнасці не існуе", — дадаў ён.

У Бахмуце працягваюцца жорсткія баі. Там ваююць супраць расійскіх акупантаў і беларускія добраахвотнікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі