Зямлі пагражае 11 астэроідаў

Зямлі пагражае 11 астэроідаў памерам ад 7 метраў да кіламетра. Яны могуць наблізіцца да нашай планеты ў бліжэйшыя 35 гадоў. Паводле дадзеных МНС Расіі, сёлета небяспечных збліжэнняў з такімі астэроідамі не плануецца, інфармуе РІА "Новости".

Касманаўт, двойчы герой Савецкага саюза Аляксей Лявонаў лічыць, што астэроідная небяспека — самая галоўная небяспека, якая пагражае чалавецтву. "І для таго, каб сур'ёзна абараніць чалавецтва, трэба аб'яднаць усе нашыя высілкі", — заявіў ён у лонданскім Музеі навукі.

Лявонаў перакананы, што ўжо цяпер трэба працаваць над тым, як знішчыць астэроід, які набліжаецца да Зямлі, ці зрушыць яго з арбіты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі