З'явілася відэа абстрэлу пад Валнавахай (відэа)
Пры абстрэле адразу загінулі 10 пасажыраў пасажырскага аўтобуса. Потым у лякарнях памерлі яшчэ два чалавекі.
У інтэрнэце з'явілася відэа абстрэлу з "Граду" блокпаста ўкраінскіх вайскоўцаў пад Валнавахай, падчас якога загінулі 12 пасажыраў аўтобуса. Як піша УНІАН, на 18-й секундзе відаць, як падымаецца дым ад снарада, які пацэліў у аўтобус з мірнымі жыхарамі.
Нагадаем, што 13 студзеня каля 14.30 баевікі з боку Дакучаеўска абстралялі ўкраінскі блокпост пад Валнавахай. Там у гэты час знаходзіўся пасажырскі аўтобус. На месцы адразу ж загінулі дзесяць пасажыраў аўтобуса. Яшчэ 18 чалавек з траўмамі рознай ступені цяжкасці былі шпіталізаваныя. Пазней з'явіліся звесткі, што ад атрыманых ранаў памерлі ў лякарні мужчына і жанчына. Такім чынам, колькасць ахвяраў дасягнула 12 чалавек.
Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка абвясціў 15 студзеня днём жалобы ва Украіне.