З'явілася відэа выдалення заўзятараў з арэны ў Стакгольме за бел-чырвона-белы сцяг

У нядзелю за 7 хвілінаў да канца матчу Беларусь — Славенія сябры “Беларускай Нацыянальнай Памяці” разгарнулі на трыбуне вялікі бел-чырвона-белы сцяг. У гэты момант на беларусаў накінулася ахова і выдварыла іх з арэны. Ахоўнікі матывавалі свае дзеянні тым, што сцяг перашкаджае тэхніцы бяспекі. Пра тое, што бел-чырвона-белыя сцягі — гэта “палітычная сімволіка”, размова ўжо не ішла, распавёў Еўрарадыё кіраўнік БНП Анатоль Міхнавец.
 


Упершыню сябры ініцыятывы Беларускай Нацыянальнай Памяці разгарнулі бел-чырвона-белыя сцягі, адзін з якіх быў вялізны, падчас матча зборнай Беларусі з чэхамі. Матч дэманстраваўся ў жывым эфіры тэлеканала “Беларусь-2” і сцяг неаднаразова трапляў на экраны тэлевізараў беларусаў.
 

Ворсін: Людзі з бел-чырвона-белымі сцягамі проста неадэкватныя

Нагадаем, ва ўчорашнім матчы беларускія хакеісты перамаглі славенцаў з лікам 4:3. Сёння каманда Андрэя Скабелкі гуляе са шведамі (пачатак у 21.15).

На здымку: У 2009 годзе на чэмпіянаце свету сябры "Беларускай Нацыянальнай Памяці" таксама падтрымлівалі беларускіх хакеістаў нацыянальнай сімволікай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі