З'явілася відэа з аэрадрома каля Зябраўкі, які выкарыстоўваюць расійскія войскі

Зябраўка

Зябраўка / Кадр з відэа

З'явілася відэа з аэрадрома каля Зябраўкі на Гомельшчыне, які ўжо некалькі гадоў выкарыстоўваюць расійскія войскі. Яго апублікаваў, а пасля выдаліў кіраўнік ваенізаванага клуба з Рэчыцы Уладзімір Габраў, піша "Флагшток".

На відэа, знятым 14 сакавіка, бачнае перамяшчэнне бронетэхнікі на пад'ездзе да аэрадрома. На ўзлётным полі стаіць верталёт, бачныя ракетныя ўстаноўкі і радыёлакацыйнае абсталяванне.

Аэрадром у Зябраўцы добра ахоўваецца. Летась гамельчуку прысудзілі 9 гадоў калоніі за яго фота.

Габраў — прыхільнік "рускага свету". Год таму ён папулярызаваў кувалду "вагнераўцаў", зрабіў яе экспанатам музея ў рэчыцкай гімназіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі