14:49 Беларусам няма куды падзець мяса

Мясная прамысловасць Беларусі перажывае не лепшыя часы. Прадукцыя, якую планавалася прадаць за мяжой, фактычна ў поўным аб'ёме застаецца на складах. Так, па інфармацыі агенства БЕЛТА, на складах Мінскага мясакамбіната назапашаны амаль месячны аб'ём гатовай прадукцыі, прызначаны для рэалізацыі на экспарт.

Прыкладна такая ж сітуацыя на шматлікіх іншых мясакамбінатах. Прычынай скарачэння паставак стаў занадта высокі кошт беларускага мяса.

Нагадаем, яшчэ ў снежні мінулага года павысіліся закупныя кошты на буйную рагатую жывёлу на 10% і на 5% на свінняў. У той жа час у Расіі, наадварот, адбылося паніжэнне коштаў на мясную прадукцыю. Адпаведна супрацоўнічаць з нашай краінай расіянам стала нявыгадна.

Паведамляе “Комсомольская правда в Беларуси”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі