15 чалавек распачалі галадоўку ў падтрымку ваўкавыскіх прадпрымальнікаў

Пра пачатак галадоўкі ў падтрымку ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Ўладзіміра Асіпенкі, якія знаходзяцца ў турме ўжо амаль 3 месяцы, абвесцілі 15 вядомых актывістаў дэмакратычнага руху.  Сярод іх — Аляксандр Казулін, Мікола Статкевіч, Лявон Баршчэўскі, Сяргей Скрабец, Вячаслаў Сіўчык. Чацвёра маладафронтаўцаў — Наста Палажанка, Андрэй Цянюта, Мікола Дземідзенка ды Арцём Дубскі — будуць стала знаходзіцца ў офісе Партыі БНФ.

Адзін з удзельнікаў галадоўкі Андрэй Кім у інтэрв'ю Еўрарадыё выказаў спадзяванне, што акцыя будзе пашырацца па ўсёй краіне.

Андрэй Кім: “Мы ўпэўненыя, што гэта будзе больш шырока, па ўсёй краіне. Можа хтосьці сапраўды прыйдзе ў офіс партыі БНФ і таксама аб’явіць бестэрміновую галадоўку”.

Нагадаем, што Мікалай Аўтуховіч галадае за кратамі ўжо 3 тыдні. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі