Грамадскія актывісты адзначылі 150-годдзе Мілавідскай бітвы

Сярод прысутных былі вядомыя палітыкі і грамадскія дзеячы — Аляксей Янукевіч, Алесь Марачкін, Мікола Купава, Юрась Губарэвіч. Яны ўсклалі вянкі да помніку касінерам. Далей імпрэза працягнецца ў Русінах на сядзібе Таварыства Беларускай мовы. Там перад прысутнымі выступяць вядомыя барды Віктар Шалкевіч і Зміцер Бартосік.



Як распавёў адзін з удзельнікаў імпрэзы, перашкодаў з боку праваахоўнікаў не было, хоць баранавіцкія ўлады афіцыйна забаранілі дэмакратычным актывістам акцыю на Мілавідскім полі.



“Былі толькі даішнікі, якія сказалі, што аўтобусы займаюць дарогу. Былі заўважаныя людзі ў цывільным з міліцыянтаў, якія здымалі тое, што адбывалася”.


Падставай для адмовы ў правядзенні акцыі стала тое, што ўлады нібыта самі плануюць зладзіць на тым жа месцы ў той жа час сваю акцыю да 150-годдзя бітвы пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Аднак грамадскія актывісты не ўбачылі там ніякіх прыкметаў афіцыйных урачыстасцяў, калі прыехалі на Мілавідскае поле.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі