15:42 У наступным годзе ў Мінску з'явяцца сеткі Wi-Fi
Паводле меркавання генеральнага дырэктара "Белтэлекам" Канстанціна Цікара, развіццё ў Беларусі сеткі Wi-Fi з'яўляецца ў большай ступені іміджавым праектам. Гендырэктар "Белтэлекама" таксама паведаміў, што ў бліжэйшым часе зоны
Wi-Fi плануецца стварыць у мінскіх гасцініцах, аэрапорце, чыгуначным
вакзале і некаторых прэс-цэнтрах.
Па словах Цікара, вынікі развіцця першых зон Wi-Fi будуць аналізавацца, пасля чаго будзе прымацца рашэнне, куды рухацца далей. Ён таксама адзначыў, што мантаж абсталявання спецыялісты прадпрыемства маюць намер пачаць у наступным годзе.
Паведамляе «Інтэрфакс»