15:56 Дрэва пакінула Мінск без святла

Старшыня Мінгарвыканкама Міхаіл Паўлаў даручыў правесці расследаванне акалічнасцяў аварыі на электрасетках, якая адбылася 31 сакавіка ў Мінску. Па інфармацыі гендырэктара прадпрыемства “Мінэнерга” Васіля Бабея, прычынай аварыі стала падзенне дрэва пры высечцы ў лесапаркавай зоне. Адбылося кароткае замыканне, і адразу на некалькіх падстанцыях сістэма электразабеспячэння не вытрымала перагрузкі і адключылася.

Вінаватыя ў аварыі - працаўнікі Мінскай лесапаркавай гаспадаркі. Электрычнасць адначасова знікла адразу ў трох раёнах горада - Першамайскім, Партызанскім і Савецкім.

Электразабеспячэнне было адноўлена толькі праз пяць гадзін. Як паведамілі на прадпрыемстве "Мінскія кабельныя сеткі", цяпер вядзецца падлік нанесенай шкоды. Звычайна віной падобных аварый становіцца штармавы вецер або ўраган.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі