16:35 Выбухі ў Брытаніі былі піратэхнічнымі
Сем лістоў з невядомым рэчывам, якое выбухнула пры
ўскрыцці карэспандэнцыі, ўтрымлівалі не стандартную выбухоўку, а піратэхнічныя
сродкі. Серыя выбухаў была арганізаваная найперш дзеля
застрашэння.
Пра гэта паведаміў прадстаўнік Асацыяцыі афіцэраў паліцыі, адказны за правядзенне расследавання паштовых выбухаў Антон Сітчэл.
Раней паведамлялася пра тое, што 7 арганізацыяў і прыватных асобаў у розных частках Англіі атрымлівалі замініраваныя канверты.
Паводле ўдакладненых дадзеных, пры выбухах лёгкія раненні атрымалі 10 чалавек, загінулых няма.
Па словах Сітчэла, паліцыя робіць усе неабходныя захады дзеля ўстанаўлення адпраўшчыкоў выбуховых канвертаў.
Пакуль ніхто не ўзяў на сябе адказнасць за гэтую акцыю.