17:43 У Польшчу ізноў можна ездзіць з двума пашпартамі

Рашэнне аб тым, што з 1 красавіка 2007 года ў Польшчу дазволена прапускаць толькі тых замежных грамадзян, у сапраўдных пашпартах якіх маюцца сапраўдныя візы, скасаванае.
Пра гэта са спасылкай на Консульства Польшчы піша газета «Вечерний Брест». Цяпер у нашую заходнюю суседку будуць пускаць і людзей з двума пашпартамі, у адным з якіх - старым - стаіць польская віза, а ў другім - новым - ёсць чыстыя старонкі для штампаў, якія сведчаць аб перасячэнні мяжы.

Нагадаю, рашэннем кіраўніцтва польскай памежнай службы такі парадак быў скасаваны з 1 красавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі