19:24 Знешні дзярждоўг Беларусі павялічыўся за люты да $855,4 млн
Знешні дзяржаўны доўг Беларусі павялічыўся за люты 2007 года на 1,3%. На 1 сакавіка ён склаў амаль 855,5 мільёнаў долараў. Пра гэта паведамілі ў міністэрстве фінансаў нашай краіны. Пры гэтым з 1 студзеня 2007 года знешні дзярждоўг вырас больш чым на 2%. У рэспубліканскім бюджэце ліміт знешняга дзярждоўгу на канец 2007 года ўстаноўлены ў памеры 2 мільярдаў долараў.
Асноўнымі крэдыторамі нашай краіны з'яўляюцца Нямеччына, Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцці, Злучаныя штаты і Расія, паведамляе Прайм-ТАСС.
Асноўнымі крэдыторамі нашай краіны з'яўляюцца Нямеччына, Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцці, Злучаныя штаты і Расія, паведамляе Прайм-ТАСС.