19:47 Магілёўскі актывіст Яўген Сувораў асуджаны на 7 сутак

Магілёўскі актывіст дэмакратычнага руху Яўген Сувораў асуджаны сёння на сем сутак адміністрацыйнага арышту. Ён абвінавачваўся ў брыдкаслоўі і прыставанні да мінакоў 24 сакавіка 2007 года, напярэдадні Дня волі. Сувораў быў затрыманы ў той дзень і да 26 сакавіка знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрымання, пасля чаго быў адпушчаны на волю ў сувязі з адсутнасцю свабодных адвакатаў.

Нагадаем, што на некалькі гадзін раней другі моладзевы актывіст Антон Усцімчук таксама атрымаў сем сутак адміністрацыйнага арышту за брыдкаслоўе. Асуджаныя могуць абскардзіць рашэнне суда на працягу пяці дзён, пасля чаго атрымаюць ад участковых позвы для працягу адбывання пакарання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі