21 лютага беларусы кампенсавалі пазоў за рамонт Дома ўраду

21 лютага па даручэнні беларускіх грамадзянаў праваабаронцы Валянцін Стэфановіч і Алена Танкачова аплацілі суму матэрыяльнай шкоды, выстаўленую Ўпраўленнем справамі прэзідэнта ў судовым пазове да фігурантаў крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19 снежня ў Мінску, паведамляе праваабарончы цэнтр сайт праваабарончай арганізацыі "Вясна".

Валянцін Стэфановіч паведаміў, што плацёжны дакумент праваабаронцы перадалі ў юрыдычны аддзел "Галоўнага гаспадарчага ўпраўлення" Ўпраўлення справамі прэзідэнта. 

"Начальнік аддзела Лемеш сказаў нам, што калі на працягу сённяшняга дня грошы паступяць на іх рахунак, то заўтра ў судзе ён здыме грашовыя прэтэнзіі. Я мяркую, што з паступленнем аплаты праблемаў не будзе, паколькі мы ўносілі яе ў галаўным аддзяленні "Беларусбанка", — зазначыў Стэфановіч.

Нагадаем, што сума судовага пазову прэзідэнцкай адміністрацыі складае 14 млн. 48 тыс. рублёў. Першапачаткова сума пашкоджанняў была завышана прыблізна ўдвая.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі