25 млн еўра і беларус — за пераход Рыберы ў "Барселону"

Паўабаронца "Баварыі" і зборнай Францыі Франк Рыберы можа неўзабаве з'явіцца ў "Барселоне". Як паведамляюць іспанскія СМІ, за яго каталонцы, нібыта, гатовыя аддаць ад 25 да 30 млн еўра і аднаго гульца — альбо беларуса Аляксандра Глеба, альбо ісландца Эйдура Гудзёнсэна.  Паведамляецца, што "Барселона" ўжо правяла тайныя перамовы з "Баварыяй" і агентам Рыберы.

Нагадаем, што інфармацыя пра пераход французскага гульца да каталонцаў, а таксама пра "перавод" Глеба з'яўлялася і раней, але яна не знаходзіла пацверджання. Яе абвяргаў і галоўны трэнер "Баварыі" Юрген Клінсман. Аднак яго нядаўна адправілі ў адстаўку. Як паведамляе "Советский спорт", галоўным трэнерам "Баварыі" можа стаць галандзец Луі ван Гаал.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі