25 верасня пачнецца грамадзянскі суд па справе аб “жывым шчыце”
25 верасня ў судзе Мінскага раёна і горада Заслаўе адбудзецца папярэдняе слуханне па грамадзянскай справе аб “жывым шчыце”. Пацярпелыя патрабуюць кампенсацыі матэрыяльных стратаў у выніку аварыі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла адвакат Вера Страмкоўская. “На 25-га выклікаюць на папярэдняе слуханне, на якім суддзя высвятляе ў бакоў, якія ёсць дакументы, доказы, што патрэбна дадаткова запатрабаваць. Падаваць доказы ў грамадзянскім працэсе павінны самі бакі, суд толькі разглядае гэтыя матэрыялы”.
Нагадаем, сёлета 25 чэрвеня былі асуджаныя два супрацоўнікі ДАІ, якія прымалі ўдзел у арганізацыі “жывога шчыта”. Але на тым працэсе пытанне пра кампенсацыі не разглядалася.
“Маральную шкоду спагналі падчас крымінальнага працэсу, а тое, што тычыцца матэрыяльнай шкоды — якія пашкоджанні ў машыны і гэтак далей — гэта ўсё будзе ў грамадзянскім працэсе. Ён вылучаны з крымінальнага ў асобную вытворчасць”.
Адказчыкамі ў грамадзянскім працэсе выступіць ДАІ і страхавая кампанія.