29 лістапада ў Мінскай вобласці пройдзе адзіны дзень зніжак
У нядзелю, 29 лістапада, у рознічнай гандлёвай сетцы Мінскай вобласці пройдзе адзіны дзень зніжак. Удзел у ім прымуць крамы ва ўсіх раённых цэнтрах рэгіёна, інфармуе БЕЛТА.
Як паведамляла Еўрарадыё, у крамах Мінска 29 лістапада таксама пройдзе адзіны дзень зніжак. Нехарчовыя тавары можна будзе танней купіць ва ўнівермагах ЦУМ, “Беларусь”, ГУМ, гандлёвым доме “На Нямізе” , гандлёвых цэнтрах “Кірмаш”, “Бліскавіца”. Там зніжкі будуць вагацца ад 15% да 20%. Да акцыі таксама плануе далучыцца гандлёвы цэнтр “Сталіца”.
Фота: БЕЛТА