30 мая — дзясятая гадавіна трагедыі ў падземным пераходзе метро "Няміга"
Увечары 30 мая 1999 г. больш за дзве тысячы чалавек — у асноўным моладзь — вярталіся са свята піва пасля канцэрта, які праходзіў каля Палаца спорту. Хаваючыся ад раптоўнага дажджу і навальніцы, людзі кінуліся да найбліжэйшай станцыі метро. Узнікла цісканіна, паніка, па людзях, што ўпалі, ішлі іншыя, якіх нёс натоўп. Паводле відавочцаў, усё доўжылася не больш за 10 хвілін. У выніку цісканіны загінулі 53 чалавекі, прычынай смерці большасці з іх стала асфіксія. Бальшыня загінулых - дзяўчаты. Больш за 100 чалавек былі траўмаваныя.
Сваякі загінулых неаднаразова падавалі ў суды іскі на гарадскія ўлады, міліцыю, піўзавод "Аліварыя", радыёстанцыю "Мір" і ТАА "Клас-клуб ДК", якія ў той дзень адказвалі за арганізацыю і забеспячэнне парадку на масавым мерапрыемстве. Іскі былі адхіленыя судамі розных інстанцый.
У Мінгарвыканкаме паведамілі, што 30 мая з 9.00 да 11.30 у мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы пройдзе служба па загінулых, затым хрэсны ход да месца трагедыі. У 12.00 адбудзецца ўскладанне кветак.
БелаПАН