43-гадовую адміністратарку дваровага чата затрымліваў cпецназ
Пра пайманне "небяспечнага злачынца" адчыталася прэс-служба МУС.
Каб затрымаць 43-гадовую адміністратарку дваровага чата, выклікалі САХР і ГУБАЗіК. Пра пайманне "небяспечнага злачынца" адчыталася прэс-служба МУС.
На відэа бачна, што жанчына сама адкрыла сілавікам дзверы, але ёй усё адно заламалі руку і паклалі на падлогу.
Паведамляецца, што мінчанка працуе ў IT-сферы і выхоўвае 12-гадовага сына. А таксама, што яна кіравала "дэструктыўным телеграм-рэсурсам "Берута чат". Пры ператрусе ў яе нібыта знайшлі БЧБ-сімволіку і пнеўматычны пісталет.
На затрыманую склалі адміністрацыйны пратакол за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.